Пра гэта заявіў заснавальнік найбуйнейшага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Нібулон», Герой Украіны Аляксей Вадатурскі.

«Ужываецца класічная і даўно правераная рэйдарскім захопам прадпрыемстваў схема: у канцы працоўнага тыдня або ў выхадны дзень на тэрыторыі з'яўляюцца ўзброеныя людзі, блакуюць ахову або выдаляюць яе з тэрыторыі, заводзяць свайго дырэктара і абвяшчаюць яго кіраўніком.

Пры гэтым свае незаконныя дзеянні «пацвярджаюць» з дапамогай якога-небудзь сумнеўнага дакумента або такога ж судовага рашэння і суправаджаюць магутнай піяр-акцыяй «Мы добрыя, усё будзе добра, а з намі яшчэ лепш».

Тое ж самае адбываецца ў Крыме на нашых з вамі вачах: пасадзілі ў крэсла прарасійскага мэра Севастопаля, пад рулямі аўтаматаў «абралі» старшынёй урада аўтаноміі ўкраінафоба Аксёнава, дарэчы, у падтрымку якога на апошніх выбарах у крымскі парламент прагаласавала толькі 4% насельніцтва паўвострава, заблакавалі ўкраінскіх вайскоўцаў, пазапаўнялі паўвостраў вялікай колькасцю сваіх узброеных людзей, цяпер рыхтуюць загадзя ліпавы рэферэндум і ўсё гэта суправаджаецца самай нястрыманай за ўвесь постсавецкі час антыўкраінскай, бруднай, ілжывай і варожай прапагандай», — гаворыцца ў заяве.

«Ставіцца да яе трэба як да зброі, як да інфармацыйнай агрэсіі, мэтанакіраванага запалохвання і дэзінфармацыі», — піша Вадатурскі.

Бізнесмен называе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна падманшчыкам за яго публічнае адмаўленне прысутнасці расійскіх захопнікаў на тэрыторыі Украіны.

«Мы бачым, як хлусіць кіраўнік РФ, публічна адмаўляючы знаходжанне расійскіх войскаў на тэрыторыі Крыму, а значыць, на суверэннай тэрыторыі Украіны.

Мы бачым, як ён хлусіць грамадзянам Расіі, як ён хлусіць усяму свету, а значыць — і ўкраінцам.

Дык ці можам мы чакаць ад кіраўніцтва Крамля сумленных учынкаў і рашэнняў у дачыненні да крымчан і жыхароў іншых рэгіёнаў Украіны?» — заявіў ён.

Вадатурскі заклікае не рэагаваць на сепаратысцкія заявы і не паддавацца на правакацыі.

«Той, хто заклікае да расколу краіны, — вораг. Па ўсіх законах — і дзяржаўных, і чалавечых. Мы ўсе не павінныя паддавацца на іх правакацыі, не павінныя хадзіць на іх мітынгі і пераказваць іх глупствы. Жадаць зла сваёй краіне, хацець расколу і далучэння да іншай дзяржавы можа толькі той, хто нічога не зрабіў, нічога не стварыў на сваёй зямлі.

Гэта людзі з псіхалогіяй утрыманцаў, якім няма чым даражыць. За іх галасамі няма нічога, акрамя імкнення да разбурэння, да нематываванай агрэсіі, да адмаўлення любога іншадумства!» — гаворыцца з заяве.

«Я не ведаю, чым кіруюцца тыя, хто чамусьці пазначыў сябе гвардзейскімі стужачкамі і адкрыта выступае за развал Украіны, там у аснове — глупства, недальнабачнасць або меркантыльны, грашовы інтарэс. Як вы ведаеце, у кампаніі «Нібулон» ёсць філіялы ў 12 галінах, і я ведаю, што адбываецца на мяжы з Расіяй.

Ведаю, як на тэрыторыі Расіі, у прыгранічных населеных пунктах, правакатары вярбуюць людзей для «палітычнага турызму» — у нашу краіну, на мітынгі, каб крычаць, біцца і вывешваць чужыя сцягі.

Адны і тыя ж людзі, шматтысячныя гастралёры вандруюць па розных абласцях, зарабляючы на нашай крыві.

Чужыя людзі едуць да нас за грошы разгойдваць і разбураць наш агульны дом, а тут, у нас, знаходзяцца іх ідэйныя або безыдэйная памагатыя, якія імкнуцца перакрэсліць нашу будучыню.

Гэтых людзей, якія хаўрусуюць з агрэсарам, спарадзіла папярэдняя злачынная ўлада, якая цяпер выкарыстоўвае гэтых памагатых, каб вярнуцца», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?