У Аклахоме (ЗША) 16-гадовая дзяўчына выжыла пасля падзення амаль з кіламетровай вышыні.
Жыхарка Тэхаса Макензі Уэцінгтан трапіла ў шпіталь 25 студзеня пасля няўдалага скачка з парашутам. Медыкі дыягнаставалі ў яе пашкоджанне печані, пералом тазавых костак, лапаткі, некалькіх рэбраў, а таксама траўму паяснічнага аддзела пазваночніка. Акрамя гэтага, яна выбіла сабе зуб.
Парашут павінен быў адкрыцца аўтаматычна пасля скачку, аднак у выпадку з Уэцінгтан гэтага не адбылося.
Па словах уладальніка спартыўнага цэнтра Роберта Суэйнсана, дзяўчыне пры падрыхтоўцы патлумачылі, што рабіць у такой сітуацыі. Акрамя таго, у яе на шлеме была замацаваная рацыя, па якой ёй давалі інструкцыі.
0
0
0
0
0
0