Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі прыняло да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да работніка медыцынскай часткі СІЗА № 1 у Мінску, які падазраецца ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што мела вынікам па неасцярожнасці смерць асуджанага Ігара Пцічкіна.

Пра гэта паведамляе аддзел інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК. Раней справа расследавалася ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску.

У сувязі з прызначэннем паўторнай судова-медыцынскай экспертызы следствам была праведзена эксгумацыя цела памерлага. Гэтыя следчыя дзеянні праводзіліся сумесна з судова-медыцынскімі экспертамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0