4 снежня Гродзенская абласная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне Алесю Кіркевічу.

Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Валерый Павядайка паведаміў яму, што той парушыў ч. 2 арт. 22.9 КаАП, а менавіта: «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Алесь Кіркевіч адмовіўся даваць тлумачэнні на гэты конт, а таксама падпісваць якія-кольвек паперы.

Днём раней тая ж пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне незалежнаму журналісту, таксама Алесю Дзянісаву. Паводле Дзянісава, папярэджанне тычылася яго працы на замежны СМІ без акрэдытацыі.

У якасці доказу ў пракуратуры паказалі фота, на якім Дзянісаў стаіць з відэакамерай на ўрачыстасцях у паселку Свіслач, а таксама стоп-кадр з сюжэта на гэтую тэму ў навінах тэлеканала «Белсат». Журналісту сказалі, што ў выпадку паўторнага папярэджання цягам года яму пагражае штраф ад 20 до 50 базавых велічыняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?