«Мінсктранс» для паляпшэння транспартнага абслугоўвання ў час хакейнага чэмпіянату свету распрацаваў 11 новых аўтобусных маршрутаў.

Аб гэтыму у ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ГП «Мінсктранс» Віктар Тозік.

Сярод новых маршрутаў — аўтобусныя рэйсы, якія звяжуць «Чыжоўка-Арэну» з «Мінск-Арэнай» (два варыянты), са станцыяй метро «Аўтазаводская», прыпыначным пунктам «Лошыца» і Студэнцкай вёскай.

Таксама будзе наладжана транспартная сувязь «Мінск-Арэны» з аўтавакзалам «Цэнтральны», станцыяй метро «Няміга», Студэнцкай вёскай. З'явяцца маршруты ад аўтавакзала «Цэнтральны» да Студэнцкай вёскі і да Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Акрамя таго, ад апошняга будзе ўведзены прамы аўтобусны рэйс да Студэнцкай вёскі.

Віктар Тозік расказаў, што распрацаваны таксама два новыя тралейбусныя маршруты: станцыя метро «Аўтазаводская» — «Чыжоўка-Арэна» і станцыя метро «Пушкінская» — «Мінск-Арэна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?