Танцавальная вечарына ў гонар заснавальніка першага прафесійнага нацыянальнага беларускага тэатру Ігната Буйніцкага пройдзе 17 жніўня на хутары Шаблі ў вёсцы Малое Запруддзе Валожынскага раёна. Пачатак у 15:00. Уваход вольны.

Паўдзельнічаць у святкаванні дня нараджэння славутага земляка зможа кожны ахвотны.

Наведнікаў чакаюць майстар-класы па беларускіх народных танцах, песні, гульні, вершы. Арганізатары вечарыны рыхтуюць сапраўднае свята для аматараў беларускай народнай культуры.

***

Вядомы беларускі акцёр, рэжысёр і тэатральны дзеяч Ігнат Буйніцкі нарадзіўся 10 (22) жніўня 1861 года ў фальварку Палівачы на Віцебшчыне. Ён з'яўляецца заснавальнікам першай прафесійнай беларускай тэатральнай трупы, з якой гастраляваў па мястэчках і вёсках Беларусі, у Вільні, Варшаве, Мінску, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах.

Ігнат Буйніцкі першым вывеў на сцэну «мужыцкі» танец, як пастаноўшчык і выканаўца прадэманстраваў прыгажосць і невычарпальныя магчымасці беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр Буйніцкі пераважна выступаў у характарных ролях, ён умела выяўляў тонкую іронію і гумар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0