Фота goals.by.

Фота goals.by.

Сёння стала вядома пра смерць былога футбаліста, гульца барысаўскага БАТЭ і салігорскага «Шахцёра» Анатоля Будаева. 31 сакавіка яму споўнілася 44 гады.

Па папярэдняй інфармацыі, Будаева знайшлі нежывым у пад'ездзе ўласнага дома. На галаве былога футбаліста знайшлі гематому. Пакуль незразумела, ці ён сам ударыўся пры падзенні, ці ўдарылі былі нанесеныя кімсьці іншым.
Будаеў быў з Барысава. Ягоны першы трэнер — Аляксандр Матусевіч. Пагуляў за мясцовыя каманды — «Фамальгаўт» і БАТЭ. Але найбольшай вядомасці Будаеў дабіўся ў Салігорску. Быў капітанам «Шахцёра». У 2005 годзе разам з «гарнякамі» стаў чэмпіёнам Беларусі.

Будаеў быў цэнтральным абаронцам. Забіваў няшмат, яго цанілі за надзейнасць.

Па сканчэнні кар’еры застаўся жыць і працаваць у Салігорску. Працаваў на шахце. Быў аглядальнікам ствала, па якіх уласна рабочыя спускаюцца ў шахту.

«Бывае, прыходзіш дадому і трупам кладзешся. Асабліва, калі даводзіцца канаты мяняць», — казаў пра цяжкасці сваёй новай працы Будаеў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?