Лясістасць Беларусі па стане на 1 студзеня 2013 года.
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі адказны за падлікі лясістасці краіны. Паводле яго інфармацыі,
сёлета лясы займалі 39,1% тэрыторыі краіны.Гэтая лічба павольна расце. Сем гадоў таму лясістасць складала 38,3%.
Найбольшая колькасць зялёных насаджэнняў на Гомельшчыне і Віцебшчыне.Калі казаць пра раёны-лідары, то гэта Расонскі і Лельчыцкі. Дзве траціны іх тэрыторыі – лясы.
На Гродзеншчыне і Брэстчыне лясоў не так шмат.Але найменш зялёным раёнам стаў Нясвіжскі – усяго 11,4% тэрыторыі якога пакрыта лясамі.
Самыя лясістыя раёны Беларусі
1. Расонскі (67%)
2. Лельчыцкі (66,5%)
3. Нараўлянскі (58,8%)
4. Акцябрскі (57,5%)
5. Асіповіцкі (56,7%)
Найменш лясістыя раёны Беларусі
1. Нясвіжскі (11,4%)
2. Зэльвенскі (15,6%)
3. Бераставіцкі (16,4%)
4. Жабінкаўскі (17,1%)
5. Капыльскі (18,2%)
0
0
0
0
0
0