Міністр культуры Барыс Святлоў. Фота Ігара Мацвеева, Tut.by.
НаГэта не спадабалася прадстаўнікам замежных СМІ, акрэдытаваных на форуме, паведамляе Tut.by.прэс-канферэнцыі , якая прайшла 11 ліпеня ў Віцебскім аблвыканкаме і прысвячалася адкрыццю XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў звярнуўся да журналістаўпа-беларуску .
Пасля ўступнага слова міністра ў першых шэрагах зала, дзе ў асноўным сядзелі супрацоўнікі расійскіх СМІ, пачуліся незадаволеныя галасы: «А зараз перакладзіце нам тое, што вы сказалі!». Адна з жанчын прамовіла літаральна наступнае: «Мы здесь не лишние,
На сітуацыю тактоўна паўздзейнічаў вядучы
На жаль, прынцыпова новай інфармацыі за гадзіну
Барыс Святлоў зазначыў, што «Славянскі базар у Віцебску» стаў «сусветным брэндам, які прыцягвае тысячы артыстаў, прыхільнікаў, турыстаў з розных краін, прадстаўнікоў СМІ, усіх, хто цікавіцца музычнай культурай». Па словах міністра культуры, сёлетні фестываль, нягледзячы на тое, што скараціўся на два дні, пазіцыянуецца як «фестываль фестываляў».
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў паведаміў, што да фестывалю сур’ёзна рыхтаваліся ўсе службы і гарадская інфраструктура. Рамантаваліся гатэлі — у гэтым вельмі дапамог газпрамаўскі карпаратыўны фестываль «Факел», які прайшоў у маі: толькі на добраўпарадкаванне адной гасцініцы «Дзвіна» расіяне выдаткавалі 1350 мільярдаў рублёў. Кухараў і павароў, якія будуць гатаваць для зорак «Славянскага базара», нават адпраўлялі на вучэбныя курсы. Стараліся ландшафтныя дызайнеры, транспартнікі, работнікі гандлю. Гатова да фестывалю і міліцыя. «Спадзяюся, што яна будзе працаваць прыгожа, інтылігентна, з павагай да ўсіх», — адзначыў У.Цярэнцьеў.
Дырэктар дырэкцыі фестывалю Аляксандр Сідарэнка пачаў з таго, што падзякаваў за прафесійную працу ўсяму калектыву Цэнтра культуры «Віцебск» і былому кіраўніку «Славянскага базару» Радзівону Басу. Журналісты заапладзіравалі, тым самым таксама выказваючы сваю ўдзячнасць і сімпатыю Радзівону Міхайлавічу.
Па словах Сідарэнкі, выручка ад рэалізацыі білетаў на фестывальныя канцэрты склала 20 мільярдаў рублёў. «Гэта значны складнік даходнай часткі фестывалю», — паведаміў ён.
Што тычыцца расходаў, то іх агучыў Барыс Святлоў. Ён падкрэсліў, што віцебскі фестываль
Нагадаем, сёлетні «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Удзел у ім возьмуць артысты з 31 краіны свету. На яго акрэдытаваныя каля 5 тысяч чалавек. Фестывальны бэдж атрымалі больш за 500 прадстаўнікоў СМІ з 14 краін. На 13 творчых пляцоўках пройдзе больш за 60 канцэртаў, спектакляў, кінапаказаў, выстаў, прэзентацый.