Яго не стала 10 ліпеня. Памёр проста за працоўным сталом. Міхаілу Міхайлавічу Янчуку было 63 гады.
У сваёй біяграфіі ў «Брэсцкім кур’еры» Міхаіл Янчук пісаў. «У свой час ад Урала да Камчаткі абшары СССР сваімі нагамі вымераў, як геолаг-тапограф. Капітан запасу. Прыязны.
У побыце сціплы. Не лаяльны да ўладаў. Тэксты ў „Брэсцкім кур’еры“ з’едлівыя і скептычныя. Маю сваякоў за мяжой».

Займаўся не толькі журналістыкай. Але і пісаў кнігі. Адной з апошніх кніг стаў зборнік камчацкіх апавяданняў «Я — фірма 17».

Сынам Міхаіла Янчука з’яўляецца вядомы журналіст, прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Беларусі Міхась Янчук.

Пахаваюць Міхаіла Янчука заўтра на вясковых могілках у Сычах (Брэсцкі раён), дзе ляжаць ягоная маці, дзяды, прадзеды.

Апошні артыкулу Міхаіла Янчука: «Гора ад чумы і „блышынага“ сертыфіката»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?