Вы ўжо досыць даўно разам і ты разумееш, што прыйшоў час прызнанняў на літару «к». У сваіх пачуццях ты больш чым ўпэўненая, а вось ці ўзаемныя яны? Ці атрымаеш ты ў адказ на «я цябе кахаю ветлівую ўсмешку, або пацалунак, ці, яшчэ горш, — «дзякуй»?
Вось некалькі варыянтаў, як можна без слоў зразумець, што ён таксама закаханы ў цябе:
1. Ён цалуе цябе доўга і горача, як быццам у апошні раз.
2. Яго сябры да цябе добразычлівыя, ты адчуваеш сябе сваёй у яго кампаніі.
3. Ён ні на хвіліну не хоча адпускаць цябе.
4. Пацалаваўшы цябе, ён усміхаецца.
5. Ён заўсёды ўважліва слухае цябе.
6. Побач з табой ён заўсёды трымаецца прама, выпрастаўшы спіну і расправіўшы плечы.
7. Ён заўсёды трымае цябе за руку.
8. Ён тэлефануе табе проста пабалбатаць.
9. Ён любіць рабіць нешта разам.
10. Ён увесь час глядзіць табе ў вочы.
11. Ён часта дакранаецца да тваіх валасоў, папраўляе іх.
12. Ён «капіюе» тваю міміку і жэсты.
13. Ён дорыць значныя, прыгожыя падарункі.
14. Ён смяецца з тваіх жартаў.
15. Ён часта дакранаецца да цябе, гладзіць, абдымае.