Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова дапускае правядзенне дэнамінацыі ў 2014 годзе пры ўмове ўтрымання інфляцыі ў прагнозных рамках.
Аб гэтым яна паведаміла 19 чэрвеня ў рамках прамой лініі з чытачамі "Народнай газеты".

Нагадаем, у студзені—маі гэтага года інфляцыя ў Беларусі склала 6,6%. Асноўны рост спажывецкіх цэн прыпаў на першы квартал (інфляцыя ў студзені—сакавіку склала 5,4%). У красавіку і маі назіралася зніжэнне тэмпаў росту спажывецкіх цэн у параўнанні з першым кварталам да 0,5 і 0,7% адпаведна.

Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля — у суадносінах 1:1.000 — праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 года.

Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэнне банкноты наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, а пазней — 10.000, 20.000, 50.000 і 100.000 рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?