У мінскае «Дынама» перайшоў левы паўсярэдні з Іспаніі Мікель Агірэсабалага. Кантакт заключаны па схеме «1+1».

Да гэтага ён выступаў за «Барселону», дзе на працягу двух сезонаў быў напарнікам па амплуа ў Сяргея Рутэнкі. Прафесійную гульнявую кар’еру 29-летні баск (рост 194 см, вага 89 кг) пачынаў у «Барсе», выступаючы ў яе складзе з 2002 па 2004 год. Затым ён правёў тры сезоны ў клубе «Алькабендасе» і яшчэ чатыры — у «Адэмары» з Леона.

Перад пачаткам сезона-2011/12 каталонскі гранд вярнуў сабе гэтага гульца. А цяпер ён гатовы з ім расстацца з прычыны з’яўлення ў шэрагах «Барсы» зорнага француза Ніколы Карабаціча.

Агірэсабалага гуляў за зборную Іспаніі на чэмпіянаце Еўропы 2010 года і на лонданскай Алімпіядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?