Сяргей Луканін і Вячаслаў Ганчарэнка

Сяргей Луканін і Вячаслаў Ганчарэнка

Пастар рэлігійнай абшчыны хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка прабудзе ў бальніцы яшчэ прыкладна два тыдні,
паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Ён расказаў, што ўчора Ганчарэнку правялі ўльтрагукавое даследаванне сасудаў мозгу, якое паказала станоўчую дынаміку ў стане яго здароўя, аднак пастар па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі.

Канчатковы дыягназ Ганчарэнкі — ішэмічны інсульт.
Паводле слоў Луканіна, урачы адзначаюць, што ўпершыню сутыкаюцца з такім хуткім аднаўленнем пасля хваробы. «Мы верым, што гэта Божая дапамога», — сказаў юрыст.

Мяркуецца, што Ганчарэнка прабудзе ў бальніцы яшчэ паўтара-два тыдні, пасля чаго будзе пераведзены на рэабілітацыю ў іншую клініку. «Яго рухальныя функцыі хутка аднаўляюцца. Маўленчыя функцыі таксама прыходзяць у норму, але яшчэ не поўнасцю адноўлены», — адзначыў Луканін.

Нагадаем, Ганчарэнка быў шпіталізаваны 13 чэрвеня.
Пасля магнітна-рэзананснай тамаграфіі было ўстаноўлена, што ў яго быў ішэмічны мікраінсульт (магчыма, інсульт). Акрамя таго, быў выяўлены тромб у сасудзе галаўнога мозгу ў недаступным для аперацыі месцы. У другой палове дня стан Ганчарэнкі пагоршыўся.

На наступны дзень з’явілася інфармацыя, што стан Ганчарэнкі адносна стабілізаваўся. У яго поўнасцю аднавіліся зрокавыя функцыі і стала выразным маўленне, ён змог самастойна перамяшчацца па палаце. Паведамлялася, што пастар знаходзіцца ў стабільным стане сярэдняй цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?