Беларуска-расійская дружба ў асобна ўзятым Жодзіне

Беларуска-расійская дружба ў асобна ўзятым Жодзіне

Самай варожай краінай расіяне лічаць ЗША. Паводле звестак майскага ўсерасійскага апытання, праведзенага «Левада-цэнтрам», 38% рэспандэнтаў мяркуюць, што найбольш агрэсіўна настроены супраць Расіі менавіта ЗША.
У лік самых недружалюбных для Расіі краіны таксама патрапілі Грузія (33%), Латвія (21%), Літва (17%) і Эстонія (16%).
Самай сяброўскай краінай, паводле апытання, найбольш часта называлася Беларусь. 85% расійскіх рэспандэнтаў адзначылі Беларусь як дружалюбную краіну.

На другім месцы ў плане міралюбнасці у расіянаў — краіны ЕС: добразычліва да Еўрасаюза ставяцца 61%.

Пры гэтым стасункі паміж Расіяй і ЗША ў студзені 2013 г. 55% ацэньвалі як «прахалодныя», «напружаныя» і нават «варожыя», 40% лічылі іх «сяброўскімі», «добрымі» і «спакойнымі».

Адказваючы на ​​пытанне, на якія краіны трэба арыентавацца ў знешняй палітыцы, 48% расійскіх рэспандэнтаў указалі на дзяржавы Заходняй Еўропы, 46% — на СНД, 30% — на Індыю і Кітай, 22% — на Японію, 18% — на ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?