Крыс Крайс і яго сябры рыбачылі ў Мексіканскім заліве. Нечакана побач з іх лодкай апынулася кітовая акула. Падлетак скокнуў у ваду, зачапіўся за плаўнік рыбы і плаваў на ёй 20 секунд. Потым ён адпусціў акулу і вярнуўся назад да лодцы, піша Daily Mail.

Незвычайную прыгоду здымалі на відэакамеру яго сябры.

Крыс Крайс кажа, што не паспеў спалохацца.

«Я схапіўся за акулу, паплаваў на ёй, потым адпусціў і вярнуўся назад», — сказаў ён журналістам.

Кітовая акула лічыцца самай буйной рыбай ў свеце. Яна можа важыць да 22 тон і дасягае 10 метраў у даўжыню. У адрозненне ад большасці іншых акул, яна сілкуецца толькі планктонам, адцэжваючы корм з вады з дапамогай апарата, утворанага жабернымі дугамі. Гэтая рыба вялікую частку часу трымаецца каля паверхні вады. Плавае яна вельмі павольна, звычайна не хутчэй за 5 км/г і вылучаецца вельмі млявым, апатычным норавам, таму не ўяўляе ніякай небяспекі для чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?