У панядзелак беларускі саступілі Літве, але турнірнага значэння матч не меў.

У панядзелак беларускі саступілі Літве, але турнірнага значэння матч не меў.

Баскетбалісткі зборнай Беларусі, якія трапілі ў другі этап з 4 баламі, свой першы матч у групе F правядуць 19 чэрвеня (серада) супраць каманды Сербіі (пачатак гульні ў 17.30 па мінскім часе).

Затым, 21 чэрвеня (пятніца), беларусак чакае сустрэча з баскетбалісткамі Вялікабрытаніі (17.30), а 23 чэрвеня (нядзеля) наша дружына згуляе з адным з галоўных фаварытаў кантынентальнага першынства зборнай Францыі (21.00).

Нагадаем, што на першым этапе спаборніцтваў падапечныя Рымантаса Грыгаса гулялі ў групе D, дзе перамаглі каманды Чэхіі (60:39) і Харватыі (57:43), але саступілі літоўкам (67:72). Параза ў апошняй гульні не мела для беларусак турнірнага значэння, бо яны датэрмінова забяспечылі выхад у наступны этап, куды таксама прабіліся чэшскія і харвацкія баскетбалісткі.

Перад пачаткам спаборніцтваў становішча каманд у групе F такое: Беларусь — 4 балы, Францыя — 4, Вялікабрытанія — 3, Чэхія — 3, Харватыя — 2, Сербія — 2.

Каманды групы Е размясціліся перад другім раўндам у такім парадку: Іспанія — 4, Турцыя — 4, Чарнагорыя — 3, Італія — ​​3, Швецыя — 2, Славакія — 2.

Адзначым, што сярод суіскальніц узнагарод няма пераможцаў мінулага чэмпіянату Еўропы баскетбалістак Расіі,

якія не змаглі пераадолець першы этап гэтага турніру і адправіліся дахаты.
Другі групавы этап кантынентальнага першынства завершыцца 24 чэрвеня, пасля па чатыры лепшыя зборныя кожнага секстэту працягнуць барацьбу ў чвэрцьфінале — 26–27 чэрвеня.

Паўфінальныя сустрэчы намечаны на 28 чэрвеня, а матч за бронзу і паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудуцца 30 чэрвеня ў Аршы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?