Гурт Black Sabbath змог стаць лідарам брытанскага хіт-параду ўпершыню за 43 гады, піша The Daily Mail. Калектыў усталяваў новы рэкорд на самы працяглы перапынак паміж альбомамі, якія займалі першыя месцы ў чартах Злучанага Каралеўства. У 1970 годзе ў рэйтынгу лідзіравала пласцінка «Paranoid», а на гэтым тыдні першае месца займае дыск «13!».

Папярэднім рэкардсменам лічыўся Род Сцюарт, прычым такога поспеху ён дабіўся ў мінулым маі. Як прызнаўся лідар Black Sabbath Озі Осбарн, пабіць рэкорд Сцюарта — гэта выдатна. «Аднак Род такі ж, як мы, у нас ёсць тое, чаго няма ў іншых людзей», — адзначыў Осбарн. «Мы ведаем наша рамяство», — патлумачыў ён.

Газета дадае, што для працы над «13!» Осбарн упершыню за 35 гадоў аб'яднаўся з арыгінальнымі удзельнікамі Black Sabbath Тоні Аёмі і Гізерам Батлерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?