Кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне будзе Юлія Цімашэнка. Пра гэта заявіў новаабраны старшыня палітрады партыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк пасля аб’яднальнага з’езда ў Кіеве.

З’езд партыі «Бацькаўшчына» прагаласаваў за аб’яднанне з «Фронтам змен», які перад гэтым прыняў рашэнне аб самароспуску.

Віцэ-прэм’ер Украіны Аляксандр Турчынаў паведаміў, што акрамя «Фронту перамен» да «Бацькаўшчыны» таксама далучылася партыя «Рэформы і парадак», акрамя таго будзе аб’яднанне з многімі прадстаўнікамі «Народнага Руху» і «іншымі незалежнымі палітыкамі, якія маюць смеласць сёння разам стаяць і супрацьстаяць цяперашняму рэжыму».

Выбары прэзідэнта на Украіне павінны прайсці ў 2015 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?