Алег Пратасаў ў бліжэйшы час пакіне пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама». Кантракт трэнера разлічаны да канца 2013 года, аднак кіраўніцтва клуба вырашыла скасаваць пагадненне датэрмінова. Пратасаў гатовы пайсці на гэта пры ўмове выплаты кампенсацыі.
Пасля першага кола мінскае «Дынама» размясцілася на пятым месцы ў чэмпіянаце, маючы ў актыве 17 балаў. Ад лідара «Шахцёра» мінчукі адстаюць на 9 балаў.
Пад кіраўніцтвам Пратасава «бела-блакітныя» правялі ў чэмпіянаце Беларусі 24 матчы. З улікам кубкавых паядынкаў — 29.
0
0
0
0
0
0