Пракурор італьянскага Мілана Гаэтана Рута запатрабаваў турэмны тэрмін у 2,5 года для дызайнераў Даменіка Дольчэ і Стэфана Габаны, якіх абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Па версіі пракурора, дызайнеры ўключылі ў падатковыя дэкларацыі падаткі на суму каля 1 млрд еўра. Дольчэ і Габана адмаўляюць гэтыя абвінавачанні.

Як лічыць бок абвінавачвання, дызайнеры прадалі свае брэнды D & G і Dolce & Gabbana падстаўной кампаніі Gado, заснаванай ў 2004 годзе ў Люксембургу, каб не плаціць падаткі ў Італіі.

Стаўкі карпаратыўнага падатку ў Італіі з'яўляюцца аднымі з самых высокіх у свеце. Большасць папярэдніх спраў аб ухіленні ад выплаты падаткаў з удзелам знакамітасцяў не даходзілі да суда: бакі мірыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?