У суботу ўвечары ад гарадскіх жыхароў Гродна ў МНС сталі паступаць паведамленні, што на вуліцы Маладзёжнай вароны атакуюць людзей.
Прычынай такіх незвычайных паводзінаў птушак стала выпадзенне вараняці з гнязда. Дарослыя асобіны, спрабуючы абараніць сваё дзіця, нападалі на людзей, якія мірна адпачывалі ў двары, дзяўблі і драпалі іх кіпцюрамі.
Спробы работнікаў гарсвятла вярнуць птушаня ў гняздо пры дапамозе аўтакаленчатага пад'ёмніка сустрэлі на сваім шляху люты супраціў варонаў.Тады на дапамогу прыйшлі ратавальнікі. Аказалася, што спецыяльнае абмундзіраванне пажарных здольна абараніць не толькі ад агню, але і ад нападаў птушак. Калі птушаня вярнулася ў роднае гняздо, вароны супакоіліся.
0
0
0
0
0
0