У панядзелак вечарам сітуацыя вакол памерлай пасля аперацыі ў «Экамедсэрвісе» Юліі Кубаравай абмяркоўвалася ў ходзе праграмы «Адкрытага фармату» на АНТ. Там было паведамлена яшчэ аб адным выпадку цяжкіх наступстваў пасля пластычнай аперацыі.
Так, ужо на працягу сямі месяцаў у коме знаходзіцца Вольга Сукора, якая, як і Юлія Кубарава, пайшла на аперацыю перад вяселлем. Ёй па медыцынскіх паказаннях выпраўлялі прыкус у дзіцячай абласной бальніцы ў Бараўлянах на кафедры сківічна-тваравай хірургіі.
Дактары запэўнівалі сваякоў, што аперацыя прайшла паспяхова, а цяпер кажуць, каб дзяўчыну альбо забіралі дадому, альбо перавозілі ў хоспіс.
Маці Вольгі сказала, што пасля аперацыі стаяла на каленях перад доктарам, молячы дапамагчы, маўляў «у вас абсталяванне — па тэлевізары паказваюць». Ён ёй сказаў: «Кепская справа, жанчына».
Як заявіў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя, прычына комы ў Юліі Кубаравай і Вольгі Сукоры не высветленая.
0
0
0
0
0
0