Адзін са сцягоў быў вялізны (была таксама і харугва з выявай герба "Пагоня"). Яго неаднаразова паказвалі падчас жывой трансляцыі на тэлеканале Беларусь-2.
Арганізатары чэмпіянату свету па хакеі ў Швецыі выклікалі на беларусаў, якія прыйшлі на трыбуну падтрымаць зборную Беларусі па хакеі ў матчы з Чэхіяй, паліцыю. Пра гэта распавёў кіраўнік Беларускай нацыянальнай памяці Анатоль Міхнавец, які быў непасрэдным удзельнікам канфлікту.
Арганізатарам чэмпіянату не спадабаліся бел-чырвона-белыя сцягі, якія вывесілі на матчы беларусы. Паводле хакейных функцыянераў, сцягі з’яўляюцца палітычнай сімволікай і не могуць выкарыстоўвацца.Калі паліцыя паспрабавала згарнуць бела-чырвона-белыя сцягі, на абарону беларусаў сталі шведскія заўзятары. У выніку беларускія сцягі змаглі правісець на трыбунах да канца матчу. Аднак арганізатары заявілі, што больш беларусаў з нацыянальнымі сцягамі на трыбуны не пусцяць.
0
0
0
0
0
0