Парталу Tut.by стала вядома, якія навучальныя ўстановы скончыў член назіральнай рады Мінскага завода пеністых вінаў 25-гадовы Сяргей Юр'евіч Чыж.
Як і паведамляла «Наша Ніва», старэйшы сын мільянера Юрыя Чыжа вучыўся ў Англіі.
Ён выпускнік University College London і Оксфардскага ўніверсітэта.

У Мінскім заводзе пеністых вінаў Сяргей Чыж прадстаўляе інтарэсы бацькавага «Трайпла», якому належыць 12,5% акцый прадпрыемства.

Сам Юрый Чыж — выпускнік электратэхнічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі (цяпер - БНТУ) па спецыяльнасці «Электрастанцыі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?