У Беларусі спадзяюцца, што новым прэзідэнтам Венесуэлы будзе пераемнік Уга Чавэса [Нікалас Мадура — НН].
Пра гэта ў інтэрв’ю РІА Новости заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
«Мы шчыра спадзяемся, што паслядоўнікі Чавэса, якія зараз працягваюць яго справу, перамогуць на выбарах. Мы шчыра жадаем ім поспеху», — сказаў ён.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што ў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавэса былі асаблівыя асабістыя адносіны, якія праецыяваліся на палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне паміж краінамі.
Згортванне супрацоўніцтва Беларусі з Венесуэлай пацягне, мяркуе Макей, для «дружалюбнага партнёра ў Лацінскай Амерыцы істотныя негатыўныя наступствы».
Выбары новага прэзідэнта прызначаны на 14 красавіка.
0
0
0
0
0
0