Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 сакавіка 2013 г. склала 131,6 трлн рублёў і вырасла ў параўнанні з пачаткам года на 2,9 трлн рублёў, або на 2,2%.
Як адзначае Міністэрства фінансаў, павелічэнне дзяржаўнай пазыкі сёлета ў вялікай ступені абумоўлена ростам замежнай дзяржаўнай пазыкі. Па стане на 1 сакавіка яна склала 12,2 млрд даляраў ЗША і павялічылася ад пачатку года на 193,4 млн даляраў ЗША (з улікам курсавых розніц).
У 2013 годзе прыцягнута 486,5 млн даляраў ЗША (у тым ліку чацвёрты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у памеры 440 млн даляраў) і ажыццёўлена планавае пагашэнне замежнай дзяржаўнай пазыкі на суму 236,4 млн долараў ЗША (у тым ліку выкананне абавязальніцтваў перад МВФ па крэдыту
Унутраная дзяржпазыка па стане на 1 сакавіка 2013 г. склала 26,3 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку 2013 года на 0,5 трлн рублёў.
Паводле інфармацыі Мінфіна, павелічэнне ўнутранай дзяржаўнай пазыкі ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб і ростам курсу даляра ЗША.