Жыхар мінскай Серабранкі паведаміў, што аперацыю правялі на праспекце Ракасоўскага, 47.
«Падбеглі хлопцы ў невядомай форме, масках, броніках, з пісталетамі і аўтаматамі. З крыкамі выбілі першае акно — залезлі, выбілі суседняе — і праз яго заскочылі».
Гэта адбылося каля 13.00. Цяпер, адзначыў чытач, людзі вылезлі таксама праз вокны, забралі лесвіцу і пайшлі некуды спакойна.
Нядаўна чытач «НН» стаў сведкам іншай аперацыі сілавікоў у цэнтры сталіцы.
0
0
0
0
0
0