Пераход знакамітага уругвайскага паўабаронцы Пабла Гарсія ў мінскае «Дынама» не адбудзецца.

Сёння футбаліст павінен быў прыляцець у Мінск для праходжання медыцынскага агляду і падпісання кантракту, аднак у апошні момант змяніў рашэнне.

«Я хачу выбачыцца, але не змагу быць з вамі паводле сямейных абставінаў.
Хачу падзякаваць галоўнаму трэнеру за аказаны давер і «Дынама-Мінск» за прапанову. Я сапраўды шкадую, калі даставіў Вам праблемы. Шчыра Ваш, Пабла Гарсія», — прыводзіць тэкст ліста футбаліста афіцыйны сайт мінскага клуба.
Апошнія пяць гадоў Пабла Гарсія выступаў у чэмпіянаце Грэцыі за ПАОК.
Да гэтага ў багатай кар’еры Пабла Гарсія былі ўругвайскі «Пеньяроль», мадрыдскі «Рэал» і «Атлетыка», «Асасуна», «Сельта», «Мурсія», італьянскія «Мілан» і «Венецыя». Акрамя таго, на рахунку паўабаронцы больш за 60 матчаў за зборную Уругвая.

***

Дарэчы, сёння ўладальніку клуба — старшыні назіральнай рады ЗАТ ФК «Дынама» Мінск — Юрыю Чыжу спаўняецца 50 гадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?