Улады Паўднёвай Афрыкі заявілі, што былы прэзідэнт краіны Нэльсан Мандэла зноў знаходзіцца ў бальніцы з-за лёгачнай інфекцыі. У снежні Мандэла прайшоў курс лячэння ад гэтай хваробы.

Паводле заявы ўрада ПАР, яго прывезлі ў бальніцу незадоўга да апоўначы. Далейшых дэталяў ўлады не далі.

Экс-прэзідэнт Нэльсан Мандэла ў пачатку сакавіка прайшоў планавае абследаванне. Паведамлялася, што жыццю 94-гадовага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру нішто не пагражае.

У снежні мінулага года ён правёў у шпіталі амаль тры тыдні, на працягу якіх яму выдалялі камяні ў жоўцевым пухіры.

У Паўднёвай Афрыцы і ва ўсім свеце да былога прэзідэнта ставяцца з глыбокай пашанай, як да гістарычнага дзеяча, які ўзначаліў барацьбу з апартэідам, а ў 1994 годзе быў абраны першым чарнаскурым прэзідэнтам ПАР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?