Аляксандр Косінец (справа) і Віктар Нікалайкін асабіста праінспектавалі Успенскую горку ў Віцебску.

Аляксандр Косінец (справа) і Віктар Нікалайкін асабіста праінспектавалі Успенскую горку ў Віцебску.

Аляксандр Косінец (справа) і Віктар Нікалайкін асабіста праінспектавалі Успенскую горку ў Віцебску.

Аляксандр Косінец (справа) і Віктар Нікалайкін асабіста праінспектавалі Успенскую горку ў Віцебску.

Увечары 27 сакавіка старшыні Віцебскіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў Аляксандр Косінец і Віктар Нікалайкін асабіста праінспектавалі ўстаноўку помніка ў гонар патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II, паведамлае сайт «Народныя навіны Віцебска». Падчас гэтага працоўнага праменаду кіраўнікі вобласці і горада таксама вырашылі пераканацца, наколькі моцна трымаюцца на лесвіцы каля Успенскага сабора гранітныя шары.

Нагадаем, мантаж помніка Алексію II на Успенскай горцы ішоў за дзень да гэтага, увечары 26 сакавіка. Мяркуючы па размовы высокіх чыноўнікаў, яны засталіся не вельмі задаволеныя вынікам працы будаўнікоў: Косінец распарадзіўся, каб мэр шукаў новага начальніка адной з арганізацый, якія ўдзельнічалі ў вырабе пастамента або мантажы помніка.

Спускаючыся па лесвіцы, начальнікі вырашылі паспрабаваць на трываласць замацаваныя на парапеце гранітныя шары. Кожны выбраў па адным элеменце дэкору лесвіцы і паспрабаваў яго зрушыць.

Затым кіраўнік вобласці і начальнік горада развіталіся ўнізе лесвіцы. Тут Косінца чакала машына. Мэр жа працягнуў свой вячэрні праменад дэмакратычна — пешшу.

Адкрыццё помніка ў гонар патрыярха Алексія II царкоўныя і свецкія ўлады Віцебска хочуць прымеркаваць да свята Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы, які праваслаўная царква адзначае 7 красавіка. Ужо разасланыя запрашэнні высокапастаўленым асобам. Чакаецца, што ў абласны цэнтр у гэты дзень прыедзе кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы — мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?