Барысаўскі міжгарнізонны ваенны суд прысудзіў жыхара Магілёва, які ўчыняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да маладых дзяўчат, да дзевяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Грамадзянін абвінавачваўся ў замаху на згвалтаванне і насільных дзеяннях сексуальнага характару. Суд устанавіў пяць эпізодаў злачыннай дзейнасці асуджанага. Адзін з іх прыпаў на час тэрміновай службы ў войску. Пакуль прысуд у дачыненні да маладога чалавека не ўвайшоў у законную сілу, і ён мае права на абскарджанне.

Паводле інфармацыі ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, устаноўлена, што асуджаны ўчыняў замахі на сексуальную свабоду маладых дзяўчат у ліфтах у 2009 і 2012 гадах на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Магілёва.
Пасля сэксуальнага гвалту дзяўчаты не маглі нават ясна апісаць знешнасць злачынцы.
Толькі адна маладая жанчына змагла даць яму адпор, а затым дастаткова падрабязна расказала пра яго і яго знешнасць у міліцыі.
Гэта і дало магчымасць хутка затрымаць падазраванага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?