Царква Крыжаўздвіжанская (І пал. ХІХ ст.) у в. Збочна Слонімскага раёна.

Царква Крыжаўздвіжанская (І пал. ХІХ ст.) у в. Збочна Слонімскага раёна.

Царква Св. Іллі (І пал. ХІХ ст.) у в. Клепачы.

Царква Св. Іллі (І пал. ХІХ ст.) у в. Клепачы.

Царква Раства Багародзіцы (І пал. ХІХ ст.) у в. Міжэвічы.

Царква Раства Багародзіцы (І пал. ХІХ ст.) у в. Міжэвічы.

Царква Св. Георгія (сярэдзіна ХІХ ст.) у в. Пасінічы.

Царква Св. Георгія (сярэдзіна ХІХ ст.) у в. Пасінічы.

Царква Св. Параскевы Пятніцы (пачатак ХІХ ст.) у в. Старадзевяткавічы.

Царква Св. Параскевы Пятніцы (пачатак ХІХ ст.) у в. Старадзевяткавічы.

Царква Св. Іллі (І пал. ХІХ ст.) у в. Сурынка.

Царква Св. Іллі (І пал. ХІХ ст.) у в. Сурынка.

Касцёл Перамянення Панскага (1932 г.) у в. Ваверка Лідскага раёна.

Касцёл Перамянення Панскага (1932 г.) у в. Ваверка Лідскага раёна.

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны неўзабаве папоўніцца новымі архітэктурнымі аб’ектамі, паведамляе сайт Таварыства аховы помнікаў.

Навукова-метадычная рада ўхваліла прапановы Таварыства па ўключэнні ў спіс шасці цэркваў, размешчаных у Слонімскім раёне і аднаго касцёла ў Лідскім раёне на Гродзеншчыне.

Гэта царква Крыжаўздвіжанская (І пал. ХІХ ст.) у в. Збочна, царква Св. Іллі (І пал. ХІХ ст.) у в. Клепачы, царква Раства Багародзіцы (І пал. ХІХ ст.) у в. Міжэвічы, царква Св. Георгія (сярэдзіна ХІХ ст.) у в. Пасінічы, царква Св. Параскевы Пятніцы (пачатак ХІХ ст.) у в. Старадзевяткавічы, царква Св. Іллі (І пал. ХІХ ст.) у в. Сурынка і касцёл Перамянення Панскага (1932 г.) у в. Ваверка.

Гэтыя цэрквы размешчаны у паўднёва-ўсходняй частцы Слонімскага раёна. Узведзены практычна ў адзін храналагічны перыяд, з пачатку да сярэдзіны ХІХ ст., збудаваныя з дрэва. Уяўляюць сабой храмы базілікальнага тыпу, аднанефавыя, падоўжана-восевай кампазіцыі, аднаапсідныя. У архітэктурным вобліку цэркваў спалучаецца народная традыцыя і рысы прафесійных архітэктурных стыляў — барока і класіцызму. Унікальная архітэктура вышэйпералічаных цэркваў, знаходжанне іх практычна ў адной частцы Слонімскага раёна, удалая прывязка аб’ектаў да навакольных пабудоў і акаляючага ланшафту робіць іх архітэктурнымі дамінантамі гістарычных частак вясковых паселішчаў, у якіх яны пабудаваны

Касцёл у в. Ваверка — прыклад міжваеннай архітэктуры на землях Заходняй Беларусі, у якой спалучаліся рысы шматлікіх гістарычных архітэктурных стыляў, што прывяло да фарміравання своеасаблівага, характэрнага для гэтага рэгіёну і перыяду архітэктурнага рамантызму, як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве.

Нагадаем, што ў лютым 2013 года Мінкультуры падтрымала прапановы Таварыства аховы помнікаў па ўключэнні ў спіс помнікаў трох драўляных цэркваў на Гродзеншчыне.

Распрацоўкай прапаноў па наданню матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці займаецца Таварыства аховы помнікаў. Экспедыцыі па выяўленню і фіксацыі аб’ектаў, прапановы па наданню статуса мы робім у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?