На цяперашні момант выяўлена ўжо шэсць фактаў атрымання буйных хабараў ад службовых асоб трэста «Гроднагарбуд». Так, з красавіка 2010 года па студзень 2011 падазраваны ўзяў хабар у 18,7 млн рублёў «за спрыяльнае вырашэнне пытання па выбары падраднай арганізацыі для выканання будаўніча-мантажных работ па капітальным рамонце жыллёвага фонду, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, адлічэнняў грамадзян і ЖБСК». Прасцей кажучы, трэст «Гроднагарбуд» заплаціў грошы, каб атрымаць выгадны заказ.

Аналагічная сітуацыя адбылася і ў лістападзе 2011 года, калі трэст заплаціў больш за 21 млн рублёў за атрыманне выгаднага будаўнічага кантракту, стаўшы пераможцам у падрадных таргах, праведзеных толькі фармальна. У сакавіку 2012 года падазраваны атрымаў 2,5 млн рублёў, за вырашэнне такога ж пытання.

Як высветліла следства, трэст «Гроднагарбуд» фактычна два гады карміў першага намесніка гендырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ, выплачваючы яму незаконныя ўзнагароджанні за прыняцце «правільных» рашэнняў. Гэтыя факты і далі падставу для завядзення крымінальнай справы па ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару паўторна). Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?