Ліст з «Кнігі Царстваў», надрукаванай Скарынам.

Ліст з «Кнігі Царстваў», надрукаванай Скарынам.

«Апостал» XVII ст. Спірыдона Собаля.

«Апостал» XVII ст. Спірыдона Собаля.

На аўкцыёнах старадрукаў адшукаўся чарговы лот, які ўяўляе культурную каштоўнасць для Беларусі — частка кнігі Францыска Скарыны. Пра гэта паведаміў Андрэй Радкоў, які браў удзел у выкупе Статута ВКЛ.

«Знойдзены лот — гэта асобны аркуш з «Кнігі Царстваў», з дакладнасцю 99% надрукаваны ў 1518 годзе. Фактычна, гэта асобная старонка, якая не была падшытая ў фаліянт.
Прадаваны ліст, бясспрэчна, уяўляе культурную каштоўнасць для Беларусі, бо ў краіне ёсць толькі адзін асобнік Скарынавай „Бібліі“ — канвалют з 10 ягоных кніжак», — кажа Радкоў.

Па словах Радкова, перамовамі з прадаўцом займаецца дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. «Цяпер лот знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Некалькі гадоў таму уладальнік набыў аркушы Скарынавай „Бібліі“ на аўкцыёне за дзевяць тысячаў даляраў. Прадаць ён пагадзіўся па той самай цане».

Гісторыкі прыглядаюцца і да яшчэ аднога гістарычнага выдання.

«Мы знайшлі ў продажы і «Апостал» магілёўскага друкара Спірыдона Собаля,
які ў першай чвэрці XVII стагоддзя заснаваў друкарню пры Богаяўленскім манастыры.
Кніга знаходзіцца не ў Беларусі, яна ацэненая ў 10 тысячаў даляраў ЗША.
Мы разлічваем на дзяржаўную дапамогу, але патрэбную суму наўрад ці атрымаем.
Было б выдатна, калі б Магілёў, які сёлета з’яўляецца культурнай сталіцай краіны, атрымаў гэтую кнігу», —
паведамляе Андрэй Радкоў.

* * *

Кожны можа дапамагчы збору сродкаў, пералічыўшы грошы на рахунак музея:

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул. Ленінская, 1А

рахунак:

УНП 790203960

Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536

р/р 3642014673147 Магілёў, вул. Першамайская, 71 Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі Скарыны ці для куплі кнігі Спірыдона Собаля).

Увага: бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?