Сёння ў Сочы (Расія) пачаўся чарговы этап Кубка свету па біятлоне. Першымі на трасу выйшлі жанчыны ў індывідуальнай гонцы з чатырма агнявымі рубяжамі.

15-кіламетровая гонка лічыцца найбольш складанай. За промах спартсмену налічваецца дадатковая хвіліна, а не штрафное кола. Таму асабліва важным становіцца стральба.
У Дар’і Домрачавай сёлета былі не надта снайперскія вынікі. Тым не менш, у Сочы яна прадэманствала добры для сябе паказчык.
Першыя тры рубяжы ўвогуле былі без промахаў. А вось на апошнім аж дзве кулі паляцелі ў «малако».

Адзінай суперніцай заставалася расіянка Вольга Зайцава, якая была бездакорнай пры стральбе. Тым менш, беларуска «з’ела» хадой па дыстанцыі ў Зайцавай аж 2,5 хвіліны. Трэцяя — нарвежка Тура Бергер.

У Домрачавай дванаццатая перамога на этапах Кубка свету ўвогуле і трэцяя ў гэтым сезоне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?