У праваабаронцаў выклікаў пытанні працэс у дачыненні да журналістак Козлік і Дарашкевіч. Фота Сяргея Гудзіліна.

У праваабаронцаў выклікаў пытанні працэс у дачыненні да журналістак Козлік і Дарашкевіч. Фота Сяргея Гудзіліна.

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend накіраваў у 12 раённых судоў Беларусі маніторынгавую справаздачу па выніках назірання за судовымі справамі на працягу 2012 года.

Дакумент «Абмежаванне свабоды сходаў у Беларусі: судовая практыка па адміністрацыйных справах у 2012 годзе» закліканы дапамагчы судам прывесці сваю практыку ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі адпраўлення правасуддзя. Раней справаздачу накіравалі ў Вярхоўны і Канстытуцыйны Суды. Праваабаронцы чакаюць станоўчай рэакцыі судоў агульнай юрысдыкцыі на ацэнкі і рэкамендацыі экспертаў.

У 2012 годзе назіральнікі Lawtrend наведалі 33 судовыя працэсы ў 12 раённых судах.
У гэтых працэсах разглядаліся адміністрацыйныя справы аб парушэннях правіл правядзення масавых мерапрыемстваў, дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.34, 17.1 і 23.4 КаАП). Усе гэтыя справы ініцыяваліся супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у дачыненні да арганізатараў альбо ўдзельнікаў мірных сходаў.
У большасці выпадкаў выяўлены шматлікія парушэнні працэсуальных гарантый, а таксама неабгрунтаванае абмежаванне свабоды сходаў і свабоды выказвання меркаванняў.

На думку эксперта Lawtrend Аляксея Казлюка, кожны асобны раённы суд можа якасна павысіць стандарты, не чакаючы каманды зверху, хоць прывядзенне судовай практыкі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі знаходзіцца, у першую чаргу, у кампетэнцыі Вярхоўнага Суда.

Кіраўнік маніторынгавай групы Lawtrend Міхаіл Мацкевіч адзначае, што падчас працы назіральнікаў неаднаразова не пускалі ў залу судовых пасяджэнняў.
Пры гэтым грамадзяне, якія перашкаджалі працы членаў маніторынгавай групы, не прадстаўляліся і не прад'яўлялі дакументы, якія б рэгламентавалі іх дзеяння. У пераважнай большасці інфармацыі аб судовых пасяджэннях не было. З такімі ж праблемамі сутыкаліся іншыя праваабаронцы і журналісты. Яскравым прыкладам быў працэс у дачыненні да журналістак Козлік і Дарашкевіч».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?