Партал Realt.by правёў аналіз рынкаў жылля ў найбуйнейшых гарадах Беларусі. Аналізаваліся другасныя рынкі жылля.

Самым дарагім горадам у Беларусі па выніках 2012 стаў Мінск.
Гэта і зразумела. Еўрапейская сталіца, у якой на сёння пражывае каля 1,9 мільёна чалавек. Па дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА) на 25 лютага 2013 года ў сталіцы здзейснена 12.339 здзелак з кватэрамі, што на 21% больш у параўнанні з мінулым годам.
Па выніках 2012 кошт квадратнага метра кватэр у Мінску склаў у сярэднім $ 1372.

Сярод абласных гарадоў самымі дарагімі апынуліся Брэст і Гродна, дзе «квадрат» на «другасным рынку» у сярэднім прадаваўся па аднолькавай цане, якая склала $796.

За імі, абагнаўшы астатнія абласныя цэнтры, ідзе Салігорск — $773 за метр. У Віцебску кватэры прадаваліся па $740 за метр, а ў Гомелі — па $728.

У Магілёве, які заняў апошняе месца сярод абласных гарадоў, сярэдняя цана квадратнага метра зафіксавана на адзнацы $691. Гэта горад ненашмат адарваўся ад буйных райцэнтраў.

Самыя дарагія гарады Беларусі па кошце нерухомасці на другасным рынку (за 2012 год)

1. Мінск 1372

2. Гродна 796

3. Брэст 796

4. Салігорск 773

5. Віцебск 740

6. Гомель 728

7. Магілёў 691

8. Маладзечна 678

9. Жодзіна 674

10. Ліда 618

11. Наваполацк 601

12. Баранавічы 585

13. Барысаў 584

14. Жлобін 565

15. Полацк 565

16. Пінск 557

17. Бяроза 538

18. Слуцк 536

19. Мазыр 528

20. Ваўкавыск 523

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?