Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска затрыманы раней неаднаразова судзімы за ўчыненне маёмасных злачынстваў 42-гадовы мінчанін.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у дзіцячы садок па вуліцы Якубава мужчына зайшоў пад прычынай вырашэння пытання аб уладкаванні дзіцяці і адразу ж накіраваўся да загадчыцы. Падчас размовы ён увайшоў у давер да кіраўніка ўстановы, дачакаўся сітуацыі, калі дамская сумачка з кашальком застанецца без нагляду, схапіў здабычу і паспяшаўся ўцячы. Аднак каля выхаду з садка дзіўнага мужчыну з жаночай сумачкай у руках заўважыла адна з выхавальніц. Яна паспрабавала спыніць невядомага, аднак той адштурхнуў жанчыну, выскачыў на вуліцы і ўцёк.

Другі паход у яшчэ адзін дзіцячы садок на гэтай жа вуліцы быў менш удалы. Спроба вынесці тэлевізар зведала фіяска ў сілу вялікага аб’ёму здабычы.

Затрымалі мужчыну падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. У момант затрымання ў яго была знойдзена маёмасць, выкрадзеная напярэдадні з яшчэ адной грамадскай установы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?