У сувязі з моцнымі маразамі Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтамабілістаў па магчымасці ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці.Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў выпадку крайняй неабходнасці адпраўляцца ў дарогу неабходна толькі дакладна праверыўшы аўтамабіль і пераканаўшыся ў яго тэхнічнай спраўнасці, каб не апынуцца на трасе ў непрыемнай сітуацыі. Асабліва гэта тычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком: многія з іх «замярзаюць» проста падчас руху.
ДАІ заклікае таксама ў дарозе не забываць аб павышаных мерах бяспекі,выбіраць хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягаць любых рэзкіх рухаў і манеўраў. Не забываць прышпільвацца, быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў.
Таму пераходзіць праезную частку неабходна толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што вадзіцелі паспелі спыніцца. У цёмны час сутак абавязкова абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі.Пешаходам ДАІ нагадвае, што аўтамабіль на слізкай дарозе часам не мае тэхнічнай магчымасці своечасова спыніцца.
Праца асабовага складу
0
0
0
0
0
0