У Грузіі ўступіў у сілу самы маштабны ў гісторыі краіны закон «Аб амністыі». Гэты закон быў прыняты парламентам у снежні 2012 года і падпісаны напярэдадні старшынёй парламента Давідам Усупашвілі пасля таго, як яго адмовіўся падпісваць прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі.

У ліку тых, хто трапіў пад амністыю, — 190 чалавек, прызнаных парламентам у лістападзе-снежні 2012 года палітвязнямі.
Мясцовыя тэлеканалы паказалі кадры вызвалення з турмаў тых, хто быў арыштаваны і асуджаны ў 2005–2011 гадах за актыўны ўдзел у акцыях апазіцыі.

У адпаведнасці з законам, у бліжэйшыя два месяцы пасля прадугледжаных існуючымі правіламі працэдур з турмаў будуць вызваленыя каля 3 тысяч зняволеных, асуджаных за няцяжкія і ненаўмысныя злачынствы, за шэраг эканамічных і іншых правапарушэнняў. Абсалютная большасць зняволеных калі не выйдуць на свабоду, то атрымаюць зніжэнне тэрміну.

27 сьнежня 2012 г. Саакашвілі наклаў вета на тую частку закона, якая тычыцца амністыі палітвязняў. Ён назваў «няправільным ўключэнне ў спіс палітвязняў некалькіх асоб, асуджаных раней па абвінавачваннях у шпіянажы на карысць РФ, і некалькіх ваенных, асуджаных у 2009 годзе за спробу звяржэння дзяржаўнай улады».
Аднак кіруючая кааліцыя «Грузінская мара» назвала гэтыя заявы Саакашвілі спробай «апраўдаць незаконныя арышты і пераслед па палітычных матывах». 28 снежня парламент ўпершыню ў гісторыі Грузіі пераадолеў накладзенае прэзідэнтам вета.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?