Школьная дворнічыха кажа, што кіроўца нават не спрабаваў прадухіліць трагедыю: ён знёс дзяўчынку так, што яна некалькі метраў праляцела. Цудам не пацярпелі іншыя пешаходы.12-гадовая Наста Краўчэня ішла са школы. Дзяўчынка пераходзіла вуліцу па пешаходным пераходзе, за 30 метраў ад школы, на зялёнае святло, калі яе збіў аўтамабіль.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, Наста — фіналістка дзіцячага конкурсу «Я спяваю», які ідзе на гэтым канале. Зараз дзяўчынка прыйшла ў свядомасць, але ў рэанімацыйную палату да яе пакуль нікога не пускаюць.
Дзіцё атрымала некалькічэрапна-мазгавых траўмаў і пералом сцягна. Да Насты выправіліся хірургі з Гомеля і Мінску.
Расследаванне выпадку вядзе Следчы камітэт. Па справе прызначаныя некалькі экспертызаў.
0
0
0
0
0
0