Генеральная пракуратура накіравала ў Савет Міністраў інфармацыю, у якой прапанавана даручыць Міністэрству транспарту перапрацаваць праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў у Беларусі і ўнесці адпаведныя змены ў нарматыўныя прававыя акты і тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць па падрыхтоўцы кіроўцаў.

У прыватнасці, прапанавана павялічыць у праграмах падрыхтоўкі колькасць гадзін практычным кіраваннем аўтамабілем.

Акрамя таго, з мэтай кантролю за практычным навучаннем кіраванню і ацэнкі дзеянняў інструтараў Генпракуратура прапануе ў абавязковым парадку патрабаваць абсталяванне ўсіх вучэбных аўтамабіляў відэарэгістратарамі, а таксама сістэмамі GPS-пазіцыянавання, якія дазваляюць адсочваць ход практычнага навучання кожнага вучня. Пры гэтым наяўнасць названых тэхнічных сродкаў павінна з’яўляцца адной з абавязковых умоў сертыфікацыйных (ліцэнзійных) патрабаванняў.

«Міністэрству ўнутраных спраў прапанавана зрабіць захады па ўдасканаленні парадку правядзення кваліфікацыйных іспытаў і ўнесці адпаведныя змены ў Інструкцыю аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам», — дадалі ў Генпракуратуры.

Таксама МУС прапанавана разгледзець пытанне аб абсталяванні аўтатранспарту, які выкарыстоўваецца для прыёму практычнага іспыту, сістэмамі відэагукапісу (двухбаковыя відэарэгістратары) з магчымасцю яе захоўвання на працягу вызначанага часу пасля атрымання права кіравання транспартным сродкам.

Акрамя таго, у ведамстве лічаць мэтазгодным ўвесці нормы, якія абмяжоўваюць колькасць спроб здачы практычнай часткі кваліфікацыйных экзаменаў. Калі кандыдат у кіроўцы не здае практычны экзамен з трэцяга разу, допуск да наступнага іспыту ажыццяўляць толькі пасля праходжання дадатковага курсу практычнага кіравання ў навучальных арганізацыях.

Таксама, прапанавана прапрацаваць пытанне аб паэтапным даванні права кіравання транспартным сродкам і выдачы асобам, якiя прайшлi навучанне па праграме падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі «В»,

часовага пасведчання кіроўцы, які прадугледжвае шэраг абмежаванняў на двухгадовы выпрабавальны тэрмін:
абмежаванне хуткасці руху, забарона перавозкі пасажыраў, забарона кіравання ў начны час сутак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?