Апошнія падзеі з публічным здымам дырэктароў прадпрыемстваў нагадалі савецкія 30-я гады, калі выкрывалася шкодніцтва і безгаспадарнасць кіраўніцтва прадпрыемстваў. І словы: «Бяры завод, ня справішся, пасаджу» — яскравы прыклад паралеляў.

Аднаго не разумею. Сталін такія метады апраўдваў падрыхтоўкай да нападу на Германію і пасля імклівага пашырэння сусветнай рэвалюцыі на ўсю зьнясіленую вайной Еўропу (Сувораў Віктар пра гэта падрабязна напісаў). Саветам трэ было вырабіць тысячы танкаў, здабыць мільёны тон рудаў і г.д., каб падрыхтаваць сусветны пажар. Дык чым жа ж падобныя падзеі тлумачацца ў нас? Перадзелам прадпрыемстваў сярод прыдворных камандаў? Пошукамі валюты і новых напрамкаў, куды дзяржаве пакласці руку? У сапраўднае навядзенне парадку не верыцца… Да гэтага гэтулькі год нікога нічога не цікавіла…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?