Дэпутаты парламента Чэхіі ў пятніцу ўхвалілі законапраект, які дазваляе аптэках адпускаць паводле рэцэпту марыхуану і зробленыя з яе лекі.

«Закон накіраваны на тое, каб зрабіць марыхуану даступнай у медыцынскіх мэтах — пацыентам, якія маюць у ёй патрэбу і вымушаныя ўжываць яе незаконна», — сказаў адзін з аўтараў дакумента, дэпутат Павел Бэн.

Закон уступіць у сілу ў 2013 годзе. На працягу першага года ў аптэках будзе прадавацца толькі імпартная марыхуана, але пазней доступ на рынак атрымаюць і чэшскія вытворцы.

У Чэхіі дазволена вырошчваць, мець пры сабе і ўжываць невялікую колькасць марыхуаны, але прадаваць яе да прыняцця новага закона было забаронена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?