З 4 па 6 снежня міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін наведаў з візітам Кітай.

Як паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны, 6 снежня ў Пекіне адбыліся сустрэча і перамовы кіраўніка ваеннага ведамства Беларусі Юрыя Жадобіна з міністрам абароны Кітая Лян Гуанле. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і перспектывы яго развіцця.

У межах візіту міністр абароны Беларусі наведаў шэраг ваенных аб'ектаў Нацыянальнай вызваленчай арміі Кітая, дзе азнаёміўся з сістэмай падрыхтоўкі ваеннаслужачых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?