Па інфармацыі УУС Мінгарвыканкама, у сталіцы затрыманы малады чалавек, які падазраецца ў афёрах. 27-гадовы мінчук каля гандлёвых цэнтраў прапаноўваў мясцовым выпівохам зарабіць. Тыя на свой пашпарт афармлялі крэдыт на мабільны тэлефон альбо планшэт за 4-5 млн рублёў. Узамен атрымлівалі 400 тысяч. Плаціць па крэдытах малады чалавек абавязаўся сам, але рабіць тое так і не пачаў.
Атрыманыя тры мабільнікі і адзін планшэт мінчук прадаў на рынку за 360 даляраў (па 90 даляраў за штуку).
0
0
0
0
0
0