Такі інвестыцыйны праект распрацаваны Дэпартаментам па меліярацыі і воднай гаспадарцы Беларусі.
«Паводле графіка рэалізацыі найбольш значных інвестыцыйных праектаў па стварэнні і рэканструкцыі прадпрыемстваў па перапрацоўцы рыбы ў 2012–2015 годзе плануецца правесці рэканструкцыю кансервавай вытворчасці магутнасцю 16,2 мільёна ўмоўных бляшанак за год на КВУП «Вытворча-тэхналагічны цэх г. Браслаў», — паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь Анатоль Мароз.
У жніўні 2012 года была заключаная крэдытная дамова з ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» аб адкрыцці фінансавання на правядзенне рэканструкцыі Браслаўскага вытворча-тэхналагічнага цэха.
Па словах Анатоля Мароза, у сакавіку 2013 года плануе распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю, а ўвесці цэх у эксплуатацыю — у снежні 2013 года, у студзені 2014 года — атрымаць першую партыю прадукцыі. Да канца 2014 года чакаецца выхад на праектную магутнасць.