Фота Сержука Серабра, news.vitebsk.cc.

Фота Сержука Серабра, news.vitebsk.cc.

Фота Сержука Серабра, news.vitebsk.cc.

Фота Сержука Серабра, news.vitebsk.cc.

Фота Сержука Серабра, news.vitebsk.cc.

Фота Сержука Серабра, news.vitebsk.cc.

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Людзі звязваюць гэта з чаканым прыездам Лукашэнкі ў Віцебск. Хто распарадзіўся гэта рабіць, яны не ведаюць: ніякіх афіцыйных папераў ім не паказалі. Проста прыйшлі людзі, назваліся прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкама і загадалі за два дні вывезці маёмасць і выехаць самім. Дэталі паведамляе наша карэспандэнтка.

Жыхарка вёскі Паўлавічы распавяла, што да іх у хату каля 7-й вечара ў мінулую суботу прыйшлі невядомыя ў суправаджэнні міліцыянтаў. Незнаёмцы назваліся прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкама і абвясьцілі, што жыхары ўсіх дзевяці хат мусяць тэрмінова выяжджаць, бо іхнае жытло ідзе пад знос. Літаральна праз два дні.

І ўжо два дні ў Паўлавічах робіцца нешта жахлівае, апавядае спадарыня: «Паляць дрэвы, рэжуць! Некаторыя людзі нават не паспелі свае рэчы вывезці. Проста падыходзіць экскаватар і бурыць хаты!

Сказалі нам у суботу ў 7 гадзін вечара, што мы тут усё мусім вызваліць. І цяпер без разбору падыходзіць экскаватар, зносіць дах… Адной жанчыне заламілі рукі супрацоўнікі Першамайскага РАУС, разбілі ёй мабільны тэлефон.
Гэта жах, што робіцца!»

​​

Здымаць тое, што адбываецца навокал, мясцовым жыхарам забараняюць. Яны звярталіся на дзяржаўнае тэлебачанне, пакідалі свае каардынаты для сувязі, тлумачылі сітуацыю. Але ніякай рэакцыі не дачакаліся. Тады звярнуліся да незалежных журналістаў. Бо хаты разбураюць, сады і гароды нішчаць, і ніхто не збіраецца кампенсаваць гэтыя страты.

​​

«Ніякай кампенсацыі нам не даюць, бо і маёмасць ацэнена не была! Я кажу: зараз усё разбураць, і мы ў судзе нічога давесці не зможам! Мы прасілі, каб выклікалі супрацоўнікаў управы капітальнага будаўніцтва — каб яны апісалі гаражы, іншыя пабудовы, сады… Нам сказалі: „Вам трэба, вы і выклікайце!“ А цяпер ужо кажуць, што і тэхнічныя пашпарты, і тастаменты — усё несапраўднае!»

​​

Ад тых, хто назваўся прадстаўнікамі Першамайскай раённай адміністрацыі, мясцовыя жыхары пачулі толькі адно тлумачэнне: вашу вёску павінны былі знесьці яшчэ ў 1992 годзе.
Тады сапраўды знесьлі частку хат, бо планавалі пабудаваць новую ЦЭЦ. Зямлю аддалі ў арэнду энергетыкам, але тыя за 20 гадоў так і не распачалі будоўлю.

​​

Між тым жыхары Паўлавічаў увесь час турбаваліся, што ж будзе з іхнымі хатамі? Сёлета ім паведамілі, што ЦЭЦ тут будаваць ужо не будуць і што ўсіх вяскоўцаў у перспектыве чакае знос. Але не раней як увесну.

​​

Калі пачалі разбірацца з умовамі зносу, то даведаліся, што за знесеныя раней хаты ў якасьці кампенсацыі давалі кватэры. Іх атрымалі ўсе. У тым ліку і жыхары апошніх 9 хат, якія зносяцца цяпер. Толькі за зруйнаваныя гаспадарчыя пабудовы і сады ніхто ніякіх грошай не даваў і не збіраецца.

Абразіла вяскоўцаў і тое, што высяляцца іх прымусілі тэрмінова, прычым узімку, выстаўляючы людзей літаральна на мароз. І толькі таму, што па дарозе ўздоўж іхнай вёскі будзе ехаць Аляксандар Лукашэнка, якога днямі чакаюць у Віцебску.

І да якога яны звярталіся якраз сёлета, працягвае жыхарка Паўлавічаў:

«Яны рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі! Мы ў маі напісалі скаргу ў адміністрацыю, што тут 20 год нічога не будуюць. А прасілі, каб нам афіцыйна дазволілі аформіць зямельныя ўчасткі, калі ўжо хаты засталіся. Адказу нам ніякага не даслалі, затое разгарнулі вось такія «баявыя дзеянні».

У вёсцы засталіся амаль адны старыя. Цяпер яны чакаюць, калі іх пазабіраюць да сябе дзеці і ўнукі. Бо іхныя хаты, за два дні прызнаныя «нічыйнымі», зносяць і паляць разам садамі і ўсімі гаспадарчымі пабудовамі.


View Larger Map

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?