Кансультант упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Мінпрацы Алег Мазура 4 снежня на прэс-канферэнцыі паведаміў, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны разглядае магчымасць павышэння пенсій з 1 студзеня 2013 года.

«Як пытанне будзе вырашана, станоўча ці не, я пакуль сказаць не магу», — заявіў прадстаўнік Мінпрацы.

Ён таксама адзначыў, што памеры пенсій залежаць ад сярэдняга заробку. Як правіла, у сувязі з ростам заробку пенсіі пераразлічваюцца чатыры разы на год.

Як нагадаў Мазура, апошні раз пенсіі павышаліся 1 лістапада. Сярэдняя пенсія па ўзросту павялічылася на 14,1% і склала 1 млн. 964,3 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?